СЛОВА ТЫДНЯ — «ПЕВЕНЬ»

У рамках рэалізацыі праекта «Родная мова, цудоўная мова!» ў нашым дзіцячым садзе працягваецца знаёмства выхаванцаў з прыгажосцю і багаццем беларускай мовы.
На гэтым тыдні галоўным словам стала «ПЕВЕНЬ» — адна з самых вядомых птушак Беларусі.
Педагогі пазнаёмілі дзяцей з асаблівасцямі знешняга выгляду пеўня, яго звычкамі і месцам пражывання. Выхаванцы разглядалі малюнкі, адгадвалі загадкі, слухалі вершы і вучыліся правільна ўжываць новае слова ў маўленні.
Праз цікавыя заданні дзеці не толькі ўзбагацілі свой слоўнікавы запас, але і далучыліся да беларускай культуры, народных традыцый, навучыліся з павагай ставіцца да прыроды роднага краю.
Кожнае новае беларускае слова — гэта маленькі крок да пазнання роднай мовы, культуры і гісторыі сваёй краіны!